Сістэма правасуддзя ЗША дэпартавала на Кубу суддзю Мелодзі Гансалес Педрасу, ураджэнку Кубы. Перад ад'ездам у ЗША яна судзіла апанентаў камуністычнага рэжыму на Кубе.
Як паведаміла ў пятніцу радыёстанцыя «Радыё Марці», Гансалес Педраса была сярод пасажыраў дзявятага ў гэтым годзе рэйса з ЗША на Кубу, які перавозіў дэпартаваных.
Радыёстанцыя нагадала, што суддзя выносіла прысуды, сярод іншых, дзеячам апазіцыі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, якія адбыліся на Кубе 11 ліпеня 2021 года.
У маі 2024 года суддзя Гансалес Педраса ўцякла з вострава ў ЗША, дзе пасля затрымання паліцыяй яна папрасіла палітычнага прытулку. Ёй не толькі адмовілі ў прытулку, але ў маі гэтага года суд ЗША запатрабаваў дэпартаваць яе.
Яе муж таксама быў высланы з ЗША, а брат Гансалес Педрасы, які, паводле звестак кубінскіх праваабарончых арганізацый, актыўна супрацоўнічаў з праўрадавымі СМІ перад ад'ездам з Кубы, таксама чакае дэпартацыі.
Пратэсты, якія ўспыхнулі на Кубе 11 ліпеня 2021 года, сталі найбуйнейшымі дэманстрацыямі кубінскіх жыхароў з часу заканчэння Кубінскай рэвалюцыі 1959 года. Падчас пратэстаў сілы бяспекі, падпарадкаваныя рэжыму Гаваны, затрымалі больш за 500 актывістаў.
Грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях у ліпені 2021 года, у першую чаргу патрабавалі ад кубінскіх улад скарачэння дэфіцыту прадуктаў харчавання і лекаў у краіне.
PAP/юл